Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага. Стужку пра палітвязня прадставіў тэлеканал «Настоящее время. Док».
Аўтары фільму разважаюць над тым, кім сёння з’яўляецца Сяргей Ціханоўскі для беларусаў, якое месца ён займае ў грамадскай свядомасці ў цэлым і ў свядомасці звычайных людзей, ды чаму беларускі рэжым баіцца Ціханоўскага.
Пра вязня смулення разважаюць яго жонка Святлана Ціханоўская, паплечнікі па «Краіне для жыцця», адвакаты Наталля і Віктар Мацкевічы, палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
У фільме шмат кадраў з паездак Сяргея Ціханоўскага па краіне, паведамляе «Наша Ніва».
вс