Беларуская Служба

Праваабаронцам вядома пра 6 тыс. 550 асуджаных па палітычных прычынах

15.01.2025 17:44
Больш за 10 палітвязняў утрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада. 
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Fanni_2021

Праваабаронцы апублікавалі агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе. З яго вынікае, што на канец мінулага года вядома пра 6 тыс. 550 асуджаных да розных відаў пакарання паводле палітычна матываваных абвінавачанняў, 1 тыс. 380 з іх — гэта жанчыны. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтра «Вясна». 

Агулам летась з рознымі відамі рэпрэсій, звязанымі з крымінальным і адміністрацыйным пераследам (арыштамі, допытамі, вобшукамі), сутыкнуліся не менш за 8 тыс. 895 чалавек. Больш за 10 палітвязняў утрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада. Чацвёра палітвязняў памерлі ў калоніях і СІЗА.

вс