Беларуская Служба

Беларусь распрацоўвае ўласны ракетны комплекс блізкага дзеяння

17.01.2025 14:44
Таксама у пачатку 2025 года завершыцца дзяржвыпрабаванні БТР V-2.
Ілюстрацыя vblinov/Shutterstock

Беларусь вядзе распрацоўку ракетнага комплексу блізкага дзеяння. Пра гэта ў эфіры прапагандыстаў паведаміў старшыня Дзяржкамваенпрама Беларусі Дзмітрый Пантус.

«Мы ўжо працуем над стварэннем комплексу блізкага дзеяння, грунтуючыся на уніфікаваных рашэннях, якія прымяняліся пры распрацоўцы комплексу сярэдняй далёкасці», — заявіў ён.

На яго думку, значнай вяхой у мінулым годзе таксама стала стварэнне гранатамётнага комплексу «Сапфір», які быў прыняты на ўзбраенне УС Беларусі ў снежні.

«І, на мой погляд, галоўнай падзеяй 2024 года, галоўным вынікам для Дзяржкамваенпрама стала стварэнне айчыннага зенітна-ракетнага комплексу сярэдняй далёкасці Бук-МБ2 з айчыннай ракетай. Гэта першы на 100% практычны вынік у галіне ракетабудавання», - сказаў Пантус.

Чыноўнік таксама паведаміў, што Беларусь у пачатку 2025 года завершыць дзяржвыпрабаванні БТР V-2.

reform.news/эж