Пра гэта выданню «Наша Ніва» расказалі таксісты з розных службаў. Паводле таксістаў, адміністрацыя папярэдзіла іх, што 26 студзеня, у дзень выбараў, могуць адключаць інтэрнэт.
Цяжка сказаць, ці гэта канчатковае рашэнне ўладаў або яго будуць прымаць у залежнасці ад таго, ці здарацца акцыі пратэсту альбо як будзе праходзіць галасаванне.
Прэзідэнцкія выбары гэтага года праходзяць па строга прадвызначаным уладамі сцэнарыі. Ніводзін некантраляваны ўладамі кандыдат не дапушчаны да выбарчага працэсу, а асноўныя канкурэнты Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 2020 года зняволеныя або выціснутыя ў эміграцыю, як і імаверная пераможца тых выбараў — Святлана Ціханоўская.
У краіне працягваюцца масавыя палітычныя рэпрэсіі.
эж