Праваабаронцы «Вясны» сустрэліся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Пітэрам Каўфманам. Сустрэча адбылася ў Вільні, дзе знаходзіцца дыпламатычнае прадстаўніцтва ЗША для Беларусі, - паведамляе svaboda.org.
Паводле беларускага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які ўдзельнічаў у сустрэчы, гаворка ішла пра лёсы беларускіх палітзняволеных, сярод іншых праваабаронцы надалі ўвагу свайму калегу, старшыню ПЦ «Вясна», лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Беляцкаму, якога чацвёрты год трымаюць за кратамі ў беларускай вязніцы.
Праваабаронцы выказалі амерыканскаму боку просьбу спрыяць у вызваленні Алеся Бяляцкага. Яны мяркуюць, што дзеля гэтага можна было б, напрыклад, выкарыстаць абмен вязнямі паміж ЗША і Расіяй.
Часовы павераны Пітэр Каўфман і ягоныя калегі сказалі, што ўважліва вывучаць просьбу і перададуць яе для разгляду.
эж