У справаздачы адзначаюць, што ў 2021 годзе ў краіне практыкавалі 2,2 тысячы адвакатаў. Такім чынам, за чатыры гады іх колькасць скарацілася на 27,3%. Больш як на чвэрць, паведамляе Свабода.
Паводле звестак абсерваторыі, у 2020–2024 гадах сама меней 11 беларускім адвакатам выставілі абвінавачанні ў рамках крымінальных спраў, шэсць адвакатаў знаходзяцца за кратамі, чатыры «зазналі катаванні падчас затрымання», не менш як 139 пазбавілі права на прафесію.
БААПЧ паведамляе, што 20–25 студзеня ў розных гарадах ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і іншых краін праходзяць акцыі ў падтрымку беларускіх адвакатаў. Мерапрыемствы праводзяць, каб распаўсюдзіць інфармацыю пра «рэпрэсіі ў дачыненні беларускіх адвакатаў, арышты, катаванні, запалохванні, публічную дыскрэдытацыю, перашкоду з боку дзяржавы ў выкананні адвакацкай дзейнасці, асабліва ў палітычна матываваных справах, пра поўны дзяржаўны кантроль над прафесіяй юрыста і адсутнасць незалежнай судовай улады».
«Дзяржава прымушае маўчаць адвакатаў унутры краіны, што толькі падкрэслівае выключную важнасць пастаяннай міжнароднай падтрымкі і салідарнасці», — адзначае БААПЧ.
Летась OIAD паведаміла, што ў Міжнародны дзень юрыстаў у небяспецы 24 студзеня 2025 году фокус будзе на сітуацыі ў Беларусі.
У 2025 годзе Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы падкрэслівае цяжкае становішча беларускіх адвакатаў, якія з 1994 году працуюць у краіне, якая знаходзіцца ва ўладзе аўтарытарнага рэжыму на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Палітыка-прававая база Беларусі характарызуецца жорсткімі рэпрэсіямі супраць палітычных апанентаў, журналістаў і юрыстаў, асабліва праваабаронцаў.
Кампанія адзначае, што шэраг адвакатаў цяпер за кратамі, многія выгнаныя за мяжу, а незалежныя асацыяцыі адвакатаў распушчаныя ўладамі.
Свабода/ав