Аб стварэнні Фонда сацыяльнай падтрымкі беларусаў паведаміў 26 студзеня кіраўнік апарата Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Валерый Мацкевіч, выступаючы на форуме «Беларусы годныя лепшага» ў Варшаве.
Паводле яго слоў, з дапамогай фонду АПК плануе стварыць «устойлівую сістэму дапамогі беларусам».
«Фонд будзе працаваць па двух асноўных накірунках», — паведаміў Мацкевіч.
Першы кірунак — гэта «экстраная дапамога», якая тычыцца медыцыны і гуманітарнай падтрымкі.
Другім кірункам ён прадстаўнік кабінета назваў доўгатэрміновую працу.
«Гэта праграмы, якія будуць прадугледжваць адукацыю і дапамогу ў пошуку працы тым людзям, якія трапілі ў складаныя абставіны жыцця. Я думаю, ёсць людзі, якія пасля вымушанай эміграцыі сутыкаліся з такімі выклікамі», — сказаў Мацкевіч.
Ён адзначыў, што досвед працы фонду «ляжа ў аснову новай сацыяльнай палітыкі беларуская дзяржавы».
«Мы зможам выкарыстоўваць адпрацаваныя механізмы, якія будуць падрыхтаваныя працай гэтага фонда, каб аднавіць нашу краіну і абараніць кожнага яе грамадзяніна», — падкрэсліў кіраўнік апарата АПК.
pozirk.online/вх