Беларуская Служба

Беларусь правядзе перамовы з Кітаем наконт новага ільготнага крэдыту

27.01.2025 13:38
Праект рамачнага пагаднення паміж беларускім і кітайскім урадамі на атрыманне новага крэдыту апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Летась паведамлялася, што Кітай дасць Беларусі 600 млн юаняў (больш за 85 млн долараў) у якасці бязвыплатнай тэхніка-эканамічнай дапамогі.

Вядома пра два праекты, на якія пойдуць гэтыя 85 млн долараў.

Дзяржпагранкамітэту выдзеляць рэсурсы для «ўкаранення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій».

Другі аб'ект — узвядзенне другога жылога арэнднага комплексу на тэрыторыі «Вялікага каменя» — абыйдзецца ў 148,2 млн юаняў (21 млн долараў).

Размова ідзе ра пагадненні, падпісаныя 14 жніўня 2024 г. у Мінску ў рамках афіцыйнага візіту кітайскай дэлегацыі.

Раней Кітай выдаткаваў па такой схеме грошы на будаўніцтва ў Мінску Нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту.

belmarket.by/вх