Беларуская Служба

Затрыманы дырэктар Рэчыцкага метызнага завода

28.01.2025 12:57
Віктара Самончыка наўпрост з працоўнага месца сёння ў кайданках вывелі сілавікі. У калектыве мяркуюць, што затрыманне адбылося па палітычных прычынах.
     .
Дырэктар Рэчыцкага метызнага завода Віктар Самончык.Фота з адкрытых крыніц.

Рэгіянальнае медыя Гомельскай вобласці @flagshtok паведамляе, што Віктара Самончыка наўпрост з працоўнага месца сёння ў кайданках вывелі сілавікі.

Прычына затрымання невядомая.

Журналісты пагаварылі  з чалавекам, звязаным з заводам.

«Працоўны калектыў з трывогай успрыняў затрыманне кіраўніка, які ўзначальвае завод 13 гадоў. Прычына затрымання працаўнікам невядомая. У калектыве мяркуюць, што затрыманне адбылося па палітычных прычынах: кіраўнік недастаткова актыўна чысціў завод ад іншадумцаў», — гаворыцца ў паведамленні.

У апошні час на заводзе былі затрыманыя некалькі кіраўнікоў па «экстрэмісцкіх» артыкулах адміністрацыйнага кодэксу.

вх