Беларуская Служба

50-250 долараў за паклёп плацяць лукашыстам

31.01.2025 15:12
Беларускія незалежныя выданні палічылі, колькі рэжым Лукашэнкі плаціць за прапагандысцкія тэксты.
Ілюстрацыйнае фотаScreenshot z www.sb.by/

На днях «Кіберпартызаны» паведамілі аб узломе сайта дзяржаўнай газеты «СБ. Беларусь сегодня» і размясцілі ў сетцы 21 гігабайт інфармацыі, сярод якой – дадзеныя карыстальнікаў і адміністратараў партала за 2014-2025 гады. «Люстэрка» вывучыла архіў і знайшла там інфармацыю пра ганарары прапагандыстаў за артыкулы, якія ачарняюць галоўнага рэдактара TUT.BY Марыну Золатава, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і актывіста Змітра Дашкевіча.

Так прапагандыст «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык атрымаў 300 рублёў за арыткул з суда над галоўным рэдактарам TUT.BY Марынай Золатавай ад 14 лютага 2019 года. Гэты матэрыял абышоўся рэдакцыі «СБ. Беларусь сегодня» у 550 рублёў, ці 255 долараў па актуальным на той момант курсе Нацбанка.

За поўны маніпуляцый артыкул ад 25 ліпеня 2018 года пра Зміцера Дашкевіча, аднаго з лідэраў «Маладога фронту» непазначаны аўтар, падпісаны як аддзел журналісцкіх расследаванняў, атрымаў 200 рублёў, ці 101 долар на той момант.

За артыкул пра прысуд сваім праваабаронцам цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Зміцеру Салаўёву і Уладзіміру Лабковічу аўтарка прапагандысцкага выдання Алена Красоўская атрымала 133 рублі, ці каля 47 даляраў на той дзень.

Крыніца: «Зеркало»/юл