Беларуская Служба

Махляры прапануюць сваякам зняволеных «памілаванне Лукашэнкі»

04.02.2025 12:01
Яны прапаноўваць вырашыць пытанне з памілаваннем за два месяцы і 5000 долараў.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Карыстаючыся рэпрэсіўным характарам беларускага рэжыму, ашуканцы сталі выкарыстоўваць палітычныя тэмы для адабрання грошай у даверлівых грамадзян. Спачатку інкогніта і «толькі для сваіх» людзі, якія прадставіліся блізкімі да ўладаў дзеячамі сталі прапаноўваць вырашыць пытанне з памілаваннем за два месяцы, паведамляе MAYDAY.TEAM.



Падставай пры гэтым з'яўляюцца навіны з сайтаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. Некаторыя матэрыялы з сайтаў, прызнаных нібыта «экстрэмісцкімі» яны спецыяльна адкрыта посцяць, каб паказаць, што ім усё сыдзе з рук.

Зламыснікі сцвярджаюць, што пытанне памілаванняў пастаўлена нібыта на паток, а кошт пытання - 5000 долараў ЗША. Пры гэтым размова нібыта ідзе не толькі пра палітычныя артыкулы. Задатак у дзве тысячы бярэцца адразу, а пасля «памілухі» трэба будзе перадаць яшчэ тры тысячы.

Праваабаронцы перасцерагаюць, што ашуканцы добра валодаюць юрыдычнай мовай і нават расказваюць цалкам алгарытм, як менавіта робіцца памілаванне. Аднак пасля атрымання задатку яны знікаюць.

аз

Эканаміста Паўла Данэйку завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі па справе «Каардынацыйнай рады»

03.02.2025 15:03
Справу пачалі разглядаць 23 снежня 2024 года, а спецыяльная вытворчасць у адносінах да эканаміста была распачатая 8 кастрычніка.