«Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» спыняе сваю працу», — гаворыцца ў паведамленні.
Прычыны не тлумачацца.
На гэтым тыдні, 5 лютага, стала вядома пра страту звестак маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн». Людзі, якія дасылалі інфармацыю ў чат-бот у Тэлеграм, апынуліся ў небяспецы. Стваральнік «Гаюна» Антон Матолька сказаў, што гэта адбылося з-за ягонай памылкі.
ГУБАЗіК ужо справаздачыўся пра затрыманні людзей па гэтай справе. Ім пагражаюць вялікія турэмныя тэрміны.
Праект «Беларускі Гаюн» займаўся маніторынгам ваеннай актыўнасці ў Беларусі, найперш гэта было звязана з перамяшчэннем расійскіх войскаў пасля пачатку вайны ва Украіне.
вх