Беларуская Служба

Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера

12.02.2025 12:13
Падрабязнасці новай справы супраць Віктара Еўшыкава невядомыя.
Віктар Еўшыкаў.

Сёння яму прысудзілі 2,5 гады калоніі, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!». «Калі вы бачыце гэта відэа, значыць, мяне ўжо пасадзілі ў турму», — сказаў блогер у апошнім апублікаваным відэа на сваёй старонцы.

Следчы камітэт пачаў допыты блогера ў кастрычніку мінулага года, але Еўшыкаў публічна не называў артыкул, па якім яго зрабілі падазраваным. Сёння пра вынік суда паведаміла яго жонка — 2,5 гады калоніі.

Раней сам Віктар Еўшыкаў казаў, што яго схапілі ў кватэры разам з пачкам марыхуаны.

Еўшыкаў — не грамадзянін Беларусі, але ў сваім блогу расказваў пра тое, як 6 год правеў у беларускіх калоніях.

На TikTok хлопца падпісаныя 36 тысяч чалавек, а на інстаграм — больш за 18 тысяч. Доступ да ўліковых запісаў Еўшыкаў перадаў сваёй жонцы.

Наша Ніва/ав