У сацыяльных сетках відавочцы публікуюць відэа чарговага інцыдэнту з удзелам невядомага лятальнага апарата ў небе над Гомелем. Каля 0:30 былі чутныя два выбухі, а затым збіты аб'ект разваліўся на часткі, — паведамляе мясцовае выданне «Флагшток».
Верагодна, гаворка зноў ідзе аб ударным расійскім БПЛА тыпу «шахед». На яго борце можа знаходзіцца каля 40 кг узрыўчаткі. Такімі беспілотнікамі Расія знішчае ўкраінскія гарады з мірнымі жыхарамі.
Мінулай ноччу была чарговая масіраваная атака па Украіне, у тым ліку, раійскія беспілоткнікі атакавалі памежныя з Беларуссю вобласці Украіны. У ноч на 13 лютага РФ атакавала Укріану 140 беспілотнікамі: 85 з іх былі збітыя СПА ў 10 рэгіёнах краіны.
эж