Беларуская Служба

Па Мінску будуць правяраць «дармаедаў» і тых, хто працуе за мяжой

17.02.2025 22:42
«Працаваць павінны ўсе, хто карыстаецца сацыяльнымі выгодамі».
У ГУУС Мінгарвыканкама правялі нараду наконт "дармаедаў"t.me/police_minsk

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў паставіў задачу: актуалізаваць інфармацыю ў базе даных працаздольных асоб, не занятых у эканоміцы, то бок «дармаедаў», як такіх людзей называюць улады.

Для выяўлення такіх людзей правядуць рэйды, а па іх выніках будуць унесены прапановы па ўдасканаленні заканадаўства.

Асобную ўвагу нададуць асобам, якія працуюць за мяжой. Узмоцніцца кантроль за так званымі дармаедамі, а таксама за тымі, хто атрымлівае зарплату «ў канвертах», пашырацца праграмы па працаўладкаванні.

Людзей, які ўхіляюцца ад занятасці з-за алкагольнай або наркатычнай залежнасці, накіруюць у ЛПП.

— У Мінску гэтая катэгорыя будзе адпрацаваная на 100%, — падкрэсліў Іван Кубракоў. — Працаваць павінны ўсе, хто карыстаецца сацыяльнымі выгодамі, якія прадастаўляе дзяржава.

вх