Ім аказаўся Мікалай Шугаеў, высветліў Дождж. Яго 5 месяцаў трымалі ў беларускіх СІЗА па палітычных артыкулах
56-гадовы Мікалай Шугаеў распавёў Дажджу, што ў яго ёсць амерыканскае і ўкраінскае грамадзянства. У Беларусі ён знаходзіўся з 2020 года, куды прыехаў да сям'і і свайго малога сына.
Па словах Шугаева, менавіта жонка, з якой у яго сапсаваліся адносіны, і напісала на яго данос беларускім уладам. Мікалай быў падпісаны ў сацсетках на NEXTA Live, Радыё Свабода, Белсат і іншыя забароненыя ў Беларусі медыя, з-за чаго і быў затрыманы 12 верасня 2024 года.
Мікалаю інкрымініравалі распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і пасадзілі на 13 сутак у ізалятар горада Наваполацка. Затым былі яшчэ тры такія ж адміністрацыйныя арышты па новым складзе злачынства.
У ізалятары Шугаеў прабыў 56 дзён, пасля чаго мужчыну перавялі ў СІЗА КДБ у Мінску і распачалі супраць яго крымінальную справу за публічную абразу прэзідэнта, асновай для якой стаў каментар у інстаграме. Там ён правёў яшчэ тры месяцы.
12 лютага Шугаеў выйшаў на волю пры садзейнічанні амерыканскіх уладаў. Цяпер Мікалай знаходзіцца ў Сан-Антоніё, штат Тэхас, у медыцынскай клініцы на тэрыторыі ваеннай базы, дзе праходзіць рэабілітацыю.
Дождж/ав