Беларуская Служба

«Лекары за праўду і справядлівасць» абвяшчаюць пра пачатак даследавання праблем здароўя жанчын у беларускіх турмах

19.02.2025 15:01
Вынікі гэтай працы плануецца падвесці на адмысловай канферэнцыі ў чэрвені 2025 года.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

У бягучым годзе адным з прыярытэтаў праваабарончай установы «Лекары за праўду і справядлівасць» з’яўляецца даследаванне тэмы фізічнага і псіхалагічнага здароўя жанчын, якія ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах або адбылі тэрмін зняволення. Гэта адбудзецца ў рамках праграму «У турмы не жаночае аблічча», паведамляе «Вясна».



Над вывучэннем тэмы пенітэнцыярнай медыцыны ды псіхалогіі для жанчын працуе група экспертаў, якія прадставяць вынікі сваіх даследаванняў і рэкамендацыі ўжо ў чэрвені гэтага года.

Эксперты выканаюць шэраг даследаванняў па такіх тэмах, як вывучэнне ўзроўню ПСТР і дэпрэсіі ў жанчын пасля зняволення з параўнальным аналізам паміж беларускамі, якія засталіся ў краіне пасля вызвалення, і тымі, якія з’ехалі; па праблемах рэпрадуктыўнага здароўя ў жаночых вязніцах Беларусі; аказання псіхіятрычнай дапамогі жанчынам у зняволенні. Будуць таксама даследаваны пытанні захавання права на здароўе зняволеных жанчын з юрыдычных і праваабарончых пазіцый.

Аўтары праекта плануюць вывучыць досвед саміх жанчын, якія спазналі беларускую турму шляхам адмысловага анкетавання, якое дазволіць скласці больш дасканалую карціну становішча спраў з захаваннем жаночага здароўя ў беларускіх вязніцах, сістэматызаваць інфармацыю пра парушэнні правоў на здароўе ў зняволеных жанчын, сумесна паразважаць над неабходнымі зменамі ў гэтай сферы і шляхамі іх дасягнення.

Пытанні цалкам ананімныя, не патрабуюць прадстаўлення аніякіх асабістых звестак, адказы будуць выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.

«Лекары за праўду і справядлівасць» просяць былых зняволеных жанчын адказаць на пытанні трох невялікіх анкет.

Спасылкі на анкеты:

Даследаванне здароўя падчас зняволення – тут;

Анкеты для даследавання псіхалагічнага стану асобныя для жанчын, якія застаюцца ў Беларусі, і якія знаходзяцца за межамі краіны:

Для былых зняволеных, якія эмігравалі:

Анкета для выяўлення ПТСР;

Анкета для выяўлення ўзроўню дэпрэсіі:

Для былых зняволеных, якія знаходзяцца ў краіне:

Анкета для выяўлення ПТСР;

Анкета для выяўлення ўзроўню дэпрэсіі;

Вынікі гэтай працы плануецца падвесці на адмысловай канферэнцыі ў чэрвені 2025 года.

аз

ААН: Улады Беларусі ўчынілі шырокамаштабныя парушэнні правоў чалавека

14.02.2025 16:14
У дакладзе, які Група экспертаў упершыню прадстаўляе Савету па правах чалавека з моманту свайго стварэння ў красавіку 2024 года, паведамляецца, што парушэнні наўпрост звязаныя з імкненнем захаваць уладу Лукашэнкі.