Беларуская Служба

Ва Украіне ацанілі колькасць расійскіх войскаў у Беларусі і магчымасці стварэння новай ударнай групоўкі

19.02.2025 17:03
Толькі за 2024 год з Расіі ў Беларусь адправілі 216 вагонаў з грузамі вайсковага прызначэння, у тым ліку з комплексамі СПА і боепрыпасамі.
 .
Расійскія вайскоўцы. Ілюстрацыйнае фота@t.me/mod_russia

Ва Украіне мяркуюць, што цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца крыху больш за 2 тысячы расійскіх вайскоўцаў і што нельга стварыць тут новую ўдарную групоўку праз інтэнсіўнасць баявых дзеянняў на фронце, паведамляе «Свабода», са спасылкай на «Укрінформ».

Паводле ўкраінскага дзяржаўнага агенцтва, каля 1 450 расійскіх вайскоўцаў знаходзяцца ў Баранавічах і Вілейцы на радыётэхнічных вузлах, прыблізна 530 — на аэрадромах у Баранавічах, Мазыры і Зябраўцы.

Згодна са звесткамі агенцтва, на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца прыкладна 20 вайскоўцаў з 313-й вайсковай пракуратуры гарнізону і з 484-га вайсковага следчага аддзелу.

Апрача таго, каля 20 расійцаў знаходзяцца ў Вялікай Гарожы Асіповіцкага раёну і яшчэ прыблізна 100 вагнераўцаў.

«Пераважна гэта экіпажы сродкаў СПА, сістэм РЭБ і РЭР, абслуговы персанал і гэтак далей. То бок не баявая група сухапутных войскаў, якая можа быць здольнай выконваць заданні ў межах агульнавайсковых наступальных аперацый», — адзначаецца ў матэрыяле.

Паводле выдання, цяпер з улікам інтэнсіўнасці баявых дзеянняў і стратаў Расія не мае магчымасці хутка нарасціць ударны кантынгент у Беларусі. Толькі ў выпадку прыпынення агню або зніжэння яго інтэнсіўнасці Расія можа пачаць фармаваць у Беларусі ўдарную групоўку.

Паводле інфармацыі выдання, толькі за 2024 год з Расіі ў Беларусь адправілі 216 вагонаў з грузамі вайсковага прызначэння, у тым ліку з комплексамі СПА, боепрыпасамі і браняванай тэхнікай для сухапутных войскаў.

У матэрыяле таксама адзначаецца, што ўжо цяпер фіксуюцца будаўнічыя работы для расшырэння вайсковых аб’ектаў пры ўдзеле расійскіх вайскоўцаў, у тым ліку на тэрыторыі 1405-й базы артылерыйскіх боепрыпасаў, в/ч 42707 у вёсцы Вялікая Гарожа Асіповіцкага раёну.

аз

Расія атакавалі краіну 167 беспілотнікамі, 500 будынкаў у Адэсе без святла і ацяплення

19.02.2025 10:02
Мэр Адэсы дадаў, што ёсць інфармацыя аб адным пацярпелым, якому аказваецца дапамога ў бальніцы.