Беларуская Служба

Вяртанне беларускіх біятланістаў на міжнародныя спаборніцтвы зараз не разглядаецца - IBU

19.02.2025 18:01
«Спадзяёмся, што гэты ваенны канфлікт скончыцца, бо Расія і Беларусь - дзве вельмі важныя біятлонныя нацыі», - заявіў кіраўнік IBU.
             2018
Дзінара Алімбека фінішуе ў спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету ў Аберхофе ў 2018Аўтар: Christian Bier, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=65536585

Кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў(IBU) заявіў, што беларусы і расіяне не вернуцца, пакуль не скончыцца вайна. Оле Далін адзначыў, што гэта зараз увогуле не абмяркоўваецца, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на NRK.



«Цяпер такое пытанне нават не разглядаецца. Але мы спадзяёмся, што гэты ваенны канфлікт скончыцца, бо Расія і Беларусь — дзве вельмі важныя біятлонныя нацыі», — сказаў Далін.

Беларускія і расійскія біятланісты былі адхілены ад удзелу ва ўсіх міжнародных спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднага саюза біятланістаў пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.



Цяпер спартсмены дзвюх краін удзельнічаюць выключна ў беларуска-расійскіх спаборніцтвах. А беларускія чыноўнікі робяць выгляд, што гэтыя турніры ні ў чым не саступаюць Кубку свету, або чэмпіянату свету па біятлоне, які зараз праходзіць у Швейцарыі.

аз