Беларуская Служба

Кампаніі недзяржаўнага сектара сфарміравалі даходы бюджэту Беларусі на 55,7%

20.02.2025 08:30
Дзяржаўны сектар эканомікі заплаціў 38,4 працэнта ўсіх падаткаў, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:AlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі на калегіі падвяло вынікі працы падатковых органаў за 2024 год. Па дадзеных МПЗ, за мінулы год падатковыя органы пералічылі ў даход кансалідаванага бюджэту 50 мільярдаў 599 мільёнаў рублёў. Гэта на 1,5% больш за план, паведамляе myfin.by са спасылкай на прэс-службу ведамства.



У агульным аб'ёме даходаў кансалідаванага бюджэту доля падатку на дабаўленую вартасць склала 28,1%, а ў абсалютным выражэнні -14 мільярдаў 242 мільёнаў рублёў. Значнымі былі паступленні па падаходным падатку – 13 мільярдаў 366 мільёнаў рублёў (26,4%), падатку на прыбытак – 8 мільярдаў 516 мільёнаў рублёў (16,8%).

На плацяжы арганізацый прыйшлося 94,1% усіх падатковых паступленняў або 47 мільярдаў 638 мільёнаў рублёў. Дзяржаўны сектар эканомікі заплаціў 38,4 працэнта ўсіх падаткаў. Гэтая катэгорыя плацельшчыкаў пералічыла ў бюджэт 19 мільярдаў 449 мільёнаў рублёў.

Кампаніі недзяржаўнага сектара сфарміравалі даходы бюджэту на 55,7%, пералічыўшы 28 мільярдаў 189 мільёнаў рублёў. Уклад індывідуальных прадпрымальнікаў у даходы бюджэту - гэта 1 мільярд 415 мільёнаў рублёў (2,8%). Для параўнання: усіх фізічных асоб – 1 мільярд 530 мільёнаў (3%).

На 1 студзеня 2025 года колькасць плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход склала больш за 182 тысяч чалавек. Рост тлумачыцца пашырэннем пераліку відаў дзейнасці, па якіх плацельшчыкі маюць права ажыццяўляць выплату падатку на прафесійны даход. Па гэтым падатку ў бюджэт выплачана 142 мільёны 300 тысяч рублёў.

аз

Чвэрць беларусаў заявіла пра зніжэнне даходаў — даследаванне BEROC

19.02.2025 13:01
Паводле большасці рэспандэнтаў, асноўная прычына такой сітуацыі - рост цэн.