Беларуская Служба

Беларусы звяртаюцца да Еўропы з заклікам SOS

20.02.2025 14:49
У Варшаве адбылася прэсавая канферэнцыя беларускіх грамадскіх ды палітычных арганізацый, якія просяць дапамогі ў Еўрапейскага Саюза, заходніх дэмакратый па выратаванні жыцця палітычных вязняў у Беларусі.
-        ?
Прэс-канферэнцыя пад назвай «Як захаваць жыццё палітвязням у Беларусі?»Yury Likhtarovich/Polskie Radio dla zagranicy

20 лютага ў Беларускім Доме ў Варшаве адбылася канферэнцыя пад назвай «Як захаваць жыццё палітвязням у Беларусі?», у якой ўзялі ўдзел палітыкі, грамадскія дзеячы ды былыя палітвязні: беларускі палітык Зянон Пазьняк, прадстаўніца «Асацыяцыі былых палітвязняў ды іх сем'яў» Святлана Мацкевіч, жонка палітвязня Дзяніса Івашына Вольга, былыя палітвязні Віктар Пархімчук ды Ірына Шчасная.

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ды катаванні палітвязняў, грамадству патрэбна дапамога з боку краін свабоднага свету, казала былая адвакат, якая была пакараная рэжымам за абарону палітвязняў.

- У Беларусі адбываецца сапраўдны генацыд. Гэта дзецца ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, а а вакол шмат дэмакратычных дзяржаў. Наша краіна заслугоўвае ўвагі з боку міжнароднай супольнасці. Людзі, якія пакутуюць ды адбываюць вельмі вялікія тэрміны, а таксама іх родныя, вельмі чакаюць, што будзе дапамога. Мы проста крычым SOS.

Дзеля вызвалення палітвязняў палітык і лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк заклікаў еўрапейскія дзяржавы аднавіць перамовы з рэжымам Лукашэнкі, як вядуць перамовы з тэрарыстамі аб вызваленні закладнікаў.

- Калі няма сілы ліквідаваць рэжым, трэба як з тэрарыстамі ўступаць у перамовы, каб выратаваць жыцці людзей. Тыя беларусы, якія сядзяць у турмах па палітычных пырчыных, якіх катуюць, - з’яўляюцца не вязнямі, а палітычнымі закладнікамі. Іх схапілі незаконна, па незаконных абвінавачаннях, іх катуюць і даводзяць да смерці.

Прысутныя выказалі меркаванне, што рэжым Лукашэнкі пачаў сігналізаваць аб сваёй гатоўнасці весці перамовы аб санкцыях і вызваленні зняволеных, Еўрапейскі Саюз павінен у гэтым удзельнічаць, каб выратаваць чалавечыя жыцці.

юл