Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абнавіла спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. Пад нумарам 262 у яго ўключылі рух «Вольная Беларусь» Зянона Пазьняка, — піша «Наша Ніва».
Паводле сілавікоў, злачыннымі з'яўляюцца дзве арганізацыі — Беларускі нацыянальны сакратарыят «Вольная Беларусь» і Каардынуючая ўправа нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь».
Датычнымі да іх называюцца сам Зянон Пазьняк, а таксама Алена Самусева і Віктар Каралькоў.
эж