Аляксандр Лукашэнка вырашыў правесці «інаўгурацыю» 25 сакавіка — на Дзень Волі, паведамляе яго прэс-служба.
На гэты раз мерапрыемства не будзе сакрэтным, як у 2020 годзе, калі «інаўгурацыя» не анасавалася і не транслявалася ў жывым эфіры. У той час у Беларусі яшчэ праходзілі масавыя пратэсты, звяртае ўвагу «Еўрарадыё».
Пасля некалькіх гадоў масавых рэпрэсій, якія не спыняюцца, Лукашэнка пратэстаў не чакае. І дату выбралі невыпадкова. Выбар лукашыстаў падаецца арыгінальнай спробай здзеку.
Між тым, легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі Захадам так і не прызнаецца.
вс