Урад Польшчы плануе ўнесці змены ў работу дзяржаўных і муніцыпальных устаноў, якія працуюць з грамадзянамі. Большасць устаноў адчыненая ад 08:00 да 16:00, у сувязі з чым у людзей з такім жа альбо падобным графікам працы ўзнікаюць праблемы з вырашэннем сваіх пытанняў.
Урад прапануе муніцыпальным і дзяржаўным установам эластычны графік працы. Так, прапануецца, што ўстановы прынамсі адзін дзень на тыдзень павінны быць адчыненыя такім чынам, каб грамадзяне мелі магчымасць вырашыць свае пытанні.
У праекце гаворыцца, што самы ранні час пачатку працы офіса – гэта 07:00 гадзіна. Такім чынам, установа будзе працаваць да 15:00 (8-гадзінны працоўны дзень – у Польшчы няма перапынку на абед – рэд.). Самы позні час адкрыцця – 10:00 - у такім выпадку офіс павінен працаваць да 18:00. Згодна з праектам, прынамсі адзін дзень на тыдзень установа павінна прымаць грамадзян з 08:00 да 18:00.
Вызначыць графік працы ўстановы будзе абавязаны яе кіраўнік.
вс