Беларуская Служба

Анджэю Пачобуту ў калоніі на паўгода прадоўжылі камерны рэжым

26.03.2025 15:18
Учора Сенат Польшчы прыняў спецыяльную заяву ў чацвёртую гадавіну затрымання Пачобута.
  ,
Сенат Польшчы нагадаў, што Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі ўжо чатыры гадыsenat.gov.pl/PAP/Wojciech Pacewicz

Дзеячу польскай нацменшасці ў Польшчы, журналісту і палітвязню Анджэю Пачобуту ў наваполацкай калоніі № 1 на паўгода прадоўжылі рэжым утрымання ў памяшканні камернага тыпу. Ён не можа выходзіць на свежае паветра і працаваць, паведамляе Тэлеграм-канал «Права маю».

25 сакавіка 2025 года споўнілася роўна чатыры гады, як Анджэя Пачобута пазбавілі свабоды.

Учора Сенат Польшчы прыняў спецыяльную заяву ў чацвёртую гадавіну затрымання Пачобута.

Праваабарончыя арганізацыі лічаць Пачобута вязнем сумлення, а судовы пераслед - палітычна матываваным. Польскія ўлады ўвесь час патрабуюць вызвалення Пачобута і зняцця з яго ілжывых абвінавачанняў, зазначаецца ў звароце.

вс