У 2024 годзе на працу ў Беларусь прыехалі 33,8 тыс. гастарбайтараў. Гэта ў 2,5 разы больш, чым было годам раней - паведамляе "Беларусы і рынак".
Лідарамі па колькасці прыезджых сталі выхадцы з Туркменістана - 16,3 тыс. чалавек за год, што ў 8 разоў больш у параўнанні з 2023 годам.
Грамадзяне Расіі зрушыліся на другое месца з вялікім адрывам ад лідара (4,1 тыс. чалавек). Далей ідуць кітайцы (2,8 тыс.), украінцы (2, 5 тыс.) і ўзбекі (2 тыс.).
Рэзкі рост працоўнай міграцыі не выпадковы - улады апошнія гады актыўна ўводзілі новыя правілы, якія спрашчаюць прыём на працу замежнікаў.
2024 год стаў першым годам паўнавартаснай працы новага Закона аб знешняй працоўнай міграцыі, які ўступіў у сілу ў сярэдзіне 2023 года. Ён дазваляе некалькім катэгорыям замежнікаў легалізавацца на беларускім рынку працы па спрошчанай схеме - без атрымання спецдазволаў. Наймальніку дастаткова паведаміць органам аб заключэнні працоўнага дагавора.
нг