Беларуская Служба

Рэдкі выпадак. Дзве суддзі звольніліся па ўласным жаданні

08.04.2025 08:41
Адметна, што ў  базах правааабаронцаў няма пазнак пра ўдзел у палітычных рэпрэсіях ні Мікуліч, ні Плотнікавай.
  ()    ()
Святлана Плотнікава (злева) і Любоў Мікуліч (справа) .

Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку 16 суддзяў. Гэта звычайная працэдура, якая адбываецца з пэўнай перыядычнасцю — калі збіраецца пэўная колькасць людзей для прызначэння і звальнення, то іх усіх уключаюць у адзін указ, паведамля nashaniva.com.

Ва ўказе №142 ад 7 красавіка 2025 года згадваюцца дзве маладыя суддзі, якія звольніліся па ўласным жаданні. Гэта Любоў Мікуліч, якая працавала ў судзе Лагойскага раёна, а таксама Святлана Плотнікава з суда Ленінскага раёна Мінска.

Яны абедзве былі прызначаныя 15 кастрычніка 2020 года на пяць гадоў, аднак звольніліся датэрмінова.

Адметна, што ў  базах правааабаронцаў няма пазнак пра ўдзел у палітычных рэпрэсіях ні Мікуліч, ні Плотнікавай.

Таксама звольнілася па ўласным жаданні суддзя Марына Лапцёнак, якая працавала ў эканамічным судзе Магілёўскай вобласці. Аднак яна адпрацавала ўсе свае 14 гадоў службы ў сістэме гаспадарчых судоў, таму ў прынцыпе не магла сутыкацца з палітычнымі справамі.

эж