Беларуская Служба

Гендакладчык ПАСЕ: Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі і РФ застаецца вельмі трывожнай

08.04.2025 17:40
Беларусь і РФ працягваюць выкарыстоўваць крымінальнае права, антыэкстрэмісцкія меры і контртэрарыстычныя рамкі для падаўлення іншадумства.
,
Страсбург, Савет ЕўропыАўтар: Витольд Муратов - Сфатаграфавана загрузіўшым, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10724344

Сітуацыя з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі і Расіі «застаецца вельмі трывожнай», канстатавала генеральны дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па палітвязнях у Еўропе Азадэ Райхан у інфармацыйнай запісцы, падрыхтаванай да вясенняй сесіі ПАСЕ (7–11 красавіка), паведамляе «Позірк».

Дакладчык адзначыла, што ва ўмовах шырокага пераследу праваабаронцаў і палітычных апанентаў «абодва таталітарныя рэжымы пераследуюць таксама актывістаў, журналістаў, юрыстаў і арганізацыі грамадзянскай супольнасці праз адвольныя затрыманні, палітычна матываваныя абвінавачванні, гвалт і заканадаўчыя абмежаванні».

Беларусь і РФ працягваюць выкарыстоўваць крымінальнае права, антыэкстрэмісцкія меры і контртэрарыстычныя рамкі «для падаўлення іншадумства і знішчэння таго, што засталося ад незалежнай грамадзянскай супольнасці».

Паводле інфармацыі гендакладчыка, беларускіх палітвязняў рэгулярна ўтрымліваюць пад вартай без сувязі са знешнім светам, яны зазнаюць катаванні, бесчалавечнае абыходжанне і ізаляцыю ў штрафных ізалятарах, а таксама іншыя формы жорсткага абыходжання.

Са спасылкай на Amnesty International гендакладчык паведаміла пра гібель сама меней сямі чалавек падчас утрымання пад вартай з 2020 года, звязваючы гэтыя смерці з умовамі ўтрымання пад вартай і неналежнай медыцынскай дапамогай.



7 красавіка ў якасці члена дэлегацыі Каардынацыйнай рады (КР) намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка выступіў у Страсбургу на пасяджэнні камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ ў рамках вясновай сесіі арганізацыі.

У сваім выступе Латушка адзначыў важнасць прыцягнення ўвагі міжнароднай супольнасці да пытанняў палітзняволеных у Беларусі і масавага палітычна матываванага пераследу беларусаў з боку рэжыму Лукашэнкі. Палітык падкрэсліў «беспрэцэдэнтны за апошнія дзесяцігоддзі для Еўропы ўзровень рэпрэсій у Беларусі».

аз

Беларусь трапіла ў пералік краін, дзе летась выносілі смяротныя прысуды

08.04.2025 12:30
Апублікавалі даклад, у якім Беларусь фігуруе ў ліку 46 краін свету, што выносілі смяротныя выракі ў 2024 годзе.