У сакавіку цэны на прадукты істотна выраслі — калі так працягнецца, то па выніках года беларусы могуць сутыкнуцца з двухзначнай інфляцыяй на іх, піша «Люстэрка».
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку дасягнула 5,9%, а месячная — 0,8% да лютага, — вынікае з дадзеных Белстата. Больш за ўсё ў сакавіку падаражэлі харчовыя тавары — на 1, 2% да лютага і на 7, 5% да сакавіка мінулага года.
Нехарчовыя тавары выраслі ў кошце за месяц на 0,4%, а за год - на 3,2%. Цэны на паслугі ў сярэднім у сакавіку павялічыліся на 0,5%, а да сакавіка 2024-га — на 6,6%.
У выданні нагадваюць, паводле ўладаў Беларусі, сёлета інфляцыя не павінна перавысіць 5%.
эж