Gazeta Wyborcza друкуе артыкул пра высокія цэны паслугі зубных лекараў у Польшчы. Напрыклад, спадарыня Юстына расказвае, што ў стаматолага пакінула за адзін візіт, які працягваўся некалькі гадзін, 1800 злотых (477 долараў ЗША). Гэта было толькі лячэнне каранёвых каналаў, якое цяпер адбываецца пад мікраскопам, без папярэдняга атручвання зуба. Зручна і сучасна, але дорага.
Прыватныя паслугі стаматолагаў падаражэлі ў мінулым годзе на амаль 9% у параўнанні з папярэднім годам. Гэтая галіна медыцына практычна аддадзена ў рукі прыватнага сектара. Праўда, існуюць паслугі ў рамках Нацыянальнага фонду аховы здароўя, але яны вельмі абмежаваныя. Звыш 90% усіх выдаткаў на лячэнне зубоў прыходзіцца на прыватны сектар. Меркаваннем стаматолага і намесніка старшыні Галоўнай лячэбнай палаты Паўла Барухі (Paweł Borucha), дзяржаўная стаматалогія практычна не існуе, за выключэннем кабінетаў, якія знаходзяцца пры вышэйшых навучальных установах, дзе вучацца будучыя лекары.
Справа ў тым, што сучасная тэхніка якой карыстаюцца стаматолагі, настолькі дарагая, што купіць яе могуць сабе дазволіць толькі прыватныя кабінеты. Скажам, спецыяльнае крэсла для пацыента каштуе каля 100 тыс. злотых, апарат для тамаграфіі – 150 тыс., стэрылізатар і г. д. Агулам на ўсё неабходна выдаткаваць каля 300-400 тыс. злотых (да 100 тыс. долараў). Ну, і зарплаты саміх лекараў. Яны складаюць ад 15 да 400 тыс. злотых “чыстымі” у месяц. Чаму такая вялікая розніца? Вельмі шмат залежыць ад таго, ці лекар у стане прыцягнуць і захаваць пацыентаў. Кабінет – гэта як фабрыка, дзе працуе канвеер.
нг