Аналітыкі праекту iSANS публікуюць свой штомесячны даклад аб тэндэнцыях у беларускай палітыцы і грамадскім жыцці. Яны пішуць, што міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры афіцыйных беларускіх уладаў застаецца амаль цалкам манапалізаваным Расіяй.
Расія, (пра)расійскія арганізацыі і актывісты не спыняюць свёй актыўнасці, праводзячы ў Беларусі экспансію расійскай культуры і мовы і ствараючы падмурак для далейшай інтэграцыі праз мерапрыемствы, конкурсы, распаўсюджванне кніг і г. д.
У ідэалагічнай сферы адбываецца сакралізацыя савецкага мінулага, вялікая ўвага па-ранейшаму надаецца тэме Вялікай айчыннай вайны.
Беларуская гістарыяграфія ўсё болей прывязваецца да расійскай.
Па-ранейшаму назіраецца папулярызацыя рускай мовы і стварэнне адзінай (руска)моўнай прасторы.
Беларуская нацыянальная культура ўсё больш прывязваецца да расійскай і працягвае існаваць ва ўмовах рэпрэсій і забарон.
Гэтыя тэндэнцыі могуць мець для Беларусі сур’ёзныя наступствы, паколькі яны накіраваныя на страту яе самабытнасці, на стварэнне ўмоў для далейшай інтэграцыі з Расіяй. А пры адначаснай экспансіі расійскай культуры — і на знікненне ў ёй. Беларусь паступова страчвае сваю нацыянальную індывідуальнасць.
нг