«Акрамя таго, кампанія давала транспартныя сродкі і памяшканні для знаходжання ўкраінскіх дзяцей, вывезеных з часова акупаваных тэрыторый на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама ўдзельнічала ў арганізацыі і фінансаванні мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку палітыкі дзяржавы-агрэсара па адмаўленні права ўкраінскага народа на самаідэнтыфікацыю», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
У адпаведнасці з рашэннем Вышэйшага антыкарупцыйнага суда ў даход Украіны спагнана:
больш за 70 тысяч тон хлорыстага калію;
грашовыя сродкі ў эквіваленце больш за 250 мільёнаў грыўняў;
1545 чыгуначных вагонаў;
48% статутнага капіталу ўкраінскага ТАА «Аграрасквіт».
Таксама суд пазбавіў кампанію права на кампенсацыю кошту маёмасці, прымусова адчужанай у адпаведнасці з Законам Украіны «Аб перадачы, прымусовым адчужэнні або адабранні маёмасці ва ўмовах прававога рэжыму ваеннага або надзвычайнага становішча».
вх