Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) апублікаваў вясновы рэгіянальны эканамічны агляд. У ім прагназуецца запавольванне тэмпаў росту беларускай эканомікі, паведамляе reform.news.
«Сёлета ў Беларусі чакаецца зніжэнне тэмпаў росту да 1,6% на фоне запаволення расійскай эканомікі, а таксама правядзення больш кансерватыўнай унутранай макраэканамічнай палітыкі. У сярэднетэрміновай перспектыве тэмпы эканамічнага росту чакаюцца блізкімі да свайго патэнцыйна га ўзроўню», — гаворыцца ў эканамічным аглядзе Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.
У 2024 годзе ВУП Беларусі вырас на 4%, а ўказам аб параметрах сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2025 год прадугледжаны рост эканомікі на 4,1%.
У ЕФСР таксама мяркуюць, што ў Беларусі можа паскорыцца інфляцыя.
эж