Беларуская Служба

Распачалася рэгістрацыя на IV Канферэнцыю беларусаў свету

16.04.2025 18:37
Галоўная тэма сёлетняй Канферэнцыі — развіццё і ўмацаванне патэнцыялу беларускай дыяспары.
 23  25  2025       IV
З 23 па 25 траўня 2025 года Варшава зноў стане месцам правядзення IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак светуhttps://t.me/tsikhanouskaya

З 23 па 25 траўня 2025 года Варшава зноў стане месцам правядзення IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая збярэ разам прадстаўнікоў беларускай дыяспары, каб умацаваць сувязі, падзяліцца досведам і супольна планаваць будучыню. Галоўная тэма сёлетняй Канферэнцыі — развіццё і ўмацаванне патэнцыялу беларускай дыяспары.

Падчас канферэнцыі адбудуцца: Планаванне супрацоўніцтва паміж дыяспарамі; Майстар-класы; Сустрэчы дэмакратычных сілаў Беларусі; Нефармальны нэтворкінг.

Колькасць удзельнікаў Канферэнцыі абмежаваная тэхнічнымі магчымасцямі  — памяшкання можа змясціць 200 чалавек, папярэджваюць у Аб'яднанным пераходным кабінеце, які з'яўляецца арганізатарам Канферэнцыі. 

эж