Беларуская Служба

У Польшчы загінуў 50‑гадовы актывіст з Рэчыцы Сяргей Дубінін

17.04.2025 13:18
Мужчыну знайшлі мёртвым з прыкметамі гвалту.
Аўдыё

15 красавіка ў Кракаве памёр 50-гадовы актывіст з Рэчыцы Сяргей Дубінін. Пра гэта  паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.

«Яго цела з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі ў доме, дзе ён жыў.

Хуткая дапамога канстатавала смерць, паліцыя распачала расследаванне. Пакуль невядома, што менавіта адбылося — гвалтоўная смерць ці суіцыд. Памяшканне апячатана, ідуць следчыя дзеянні.

Паводле Судаленкі, Сяргей быў актыўным і неабыякавым чалавекам, удзельнічаў у грамадскім жыцці, быў незалежным назіральнкіам за выбарамі ў Рэчыцы. Падчас прэзідэнскай кампаніі 2020 года ён збіраў подпісы ў камандзе альтэрнатыўнага кандыдата. Пасля быў вымушаны з'ехаць, працаваў у Польшчы на будоўлі. 

вх