Чаму беларусы да гэтага часу лічаць цэны ў валюце, у эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 1», распавёў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка, аб чым піша Хартыя.
Кіраўнік Нацбанка лічыць, што «звычка» беларусаў звязана з блізкасцю Еўропы:
— Магчыма, гэта звязана з тым, што мы мяжуем з Еўрапейскім саюзам. У той жа Расійскай Федэрацыі, дарэчы сказаць, гэтая залежнасць значна меншая. Напэўна, гэта больш фактар, звязаны з нашай геаграфічнай блізкасцю да Еўропы.
Чаму беларусы не лічаць у еўра, які з’яўляецца афіцыйнай валютай у Еўразвязе, Галоўчанка не растлумачыў. Забыўся ён згадаць і пра каласальную дэвальвацыю беларускага рубля за час кіравання Лукашэнкі, якая падарвала давер беларусаў да нацыянальнай валюты.
нг