Генеральная пракуратура паведаміла пра завяршэнне завочнага суда над пяццю людзьмі, звязанымі з Палком імя Каліноўскага. Усім ім прысудзілі вялікія тэрміны пазбаўлення свабоды, паведамляе «Наша Ніва».
Яну Мельнікаву, Арцёму Бігелю і Ігнату Кірэеву прысудзілі па 20 гадоў пазбаўлення волі, Анастасіі Махамет — 18 гадоў з адбываннем першых пяці гадоў у турме, а астатняга тэрміну — у папраўчых калоніях ва ўмовах узмоцненага і агульнага рэжымаў; Вячаславу Граноўскаму — 12 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Кірэева і Мельнікава абвінавацілі ў стварэнні батальёнаў «Літвін» і «Волат» і камандаванні імі, Махамет і Бігеля — у камандаванні структурнымі падраздзяленнямі палка імя Каліноўскага, а Граноўскага — ва ўдзеле ў падраздзяленні. Таксама ёсць шмат і іншых абвінавачанняў.
Акрамя зняволення, усім асуджаным таксама прысудзілі штрафы ў памеры ад 500 да 3 500 базавых велічынь.
вс