Беларуская Служба

Албанія прыпыніла пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме з Беларуссю

25.04.2025 09:01
Савет Міністраў Албаніі ўхваліў прыпыненне дзеяння пагаднення з урадам Беларусі аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў.
Tirana, Albania
Tirana, AlbaniaDatsenko Maryna/Shutterstock

Гэтае рашэнне было прынята ў падтрымку закона «Аб міжнародных дамовах у Рэспубліцы Албанія» з папраўкамі, унесенымі па прапанове міністра Еўропы і замежных спраў, паведамляе ata.gov.al.

Урад ухваліў адмену рашэння «Аб частковым прыпыненні дзеяння пагаднення паміж Саветам Міністраў Рэспублікі Албанія і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў».

Гэтае рашэнне ўступае ў сілу неадкладна і апублікавана ў «Афіцыйным весніку».

Албанія найперш прывабная для беларусаў як краіна для адпачынку.

Раней грамадзяне Беларусі маглі знаходзіцца ў Албаніі без везіы не больш за 30 дзён з даты ўезду, агульная працягласць знаходжання ў каляндарным годзе не павінна была перавышаць 90 дзён.

вх