Беларуская Служба

На БМЗ прызналі, што завод знізіў аб’ёмы вытворчасці праз наступствы санкцый і цэны на сусветным рынку

25.04.2025 16:17
Беларускі металургічны завод у жніўні 2023 года трапіў пад санкцыі Еўрасаюза за сувязі з рэжымам Лукашэнкі і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. 
 .
Металургічны завод. Ілюстрацыйны здымак Shutterstock/industryviews

Беларускі металургічны завод зменшыў аб’ёмы вытворчасці: сёння прадпрыемства працуе на ўзроўні 90% да мінулага году, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічным развіцці, галоўны інжынер БМЗ Мікалай Анелькін на сустрэчы з калектывам аднаго з цэхаў, піша прэс-служба заводу. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».

Галоўнымі тэмамі сустрэчы Мікалая Анелькіна з калектывам сталі «сітуацыя на сусветным рынку металургіі і праца завода ў гэтых умовах». 

«Санкцыі, СВА (так улады Расіі і Беларусі называюць поўнамаштабную вайну Расіі супраць Украіны — рэд.), забарона праезду да Балтыйскага мора — усё гэта павялічвае выдаткі на транспарціроўку (...)», — адзначыў ён. 

Беларускі металургічны завод у жніўні 2023 года трапіў пад санкцыі Еўрасаюза за сувязі з рэжымам Лукашэнкі і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. 

Паводле ініцыятывы былых сілавікоў BelPol, жлобінскі завод сярод шэрагу іншых беларускіх прадпрыемстваў удзельнічае ў вытворчасці снарадаў калібраў 122 і 152 мм, у тым ліку для расійскіх рэактыўных сістэм залпавага агню «Град», якія абстрэльваюць Украіну. Таксама, паводле BelPol, БМЗ «пастаўляе Расіі метал, з якога ў канчатковым выніку вырабляюць ракеты», якія Расія можа прымяняць у вайне супраць Украіны.

вс