Літоўскі бок атрымаў прапанову ад Беларускай чыгункі аднавіць прамыя пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж краінамі. Гэта «Новой газете. Балтия» пацвердзілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый Літвы, паведамляе Радыё «Свабода».
«Прапанова атрыманая. Яе абмяркоўваюць адказныя органы. Калі будзе прынятае канчатковае рашэнне, мы паінфармуем грамадскасць», — паведаміў выданню прэс-сакратар міністэрства Лукас Пашкевічус.
Раней дэлегацыя Беларускай чыгункі (БЧ) падчас паседжання Канферэнцыі генеральных дырэктараў чыгунак Арганізацыі супрацы чыгунак (АСЧ) прапанавала калегам з Літвы, Латвіі і Польшчы аднавіць непасрэдныя пасажырскія зносіны з Беларуссю, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.
Суседзі Беларусі — Літва, Латвія, Польшча, Украіна — прыпынілі міжнародныя пасажырскія чыгуначныя зносіны з Беларуссю ў сакавіку 2020 года, з пачаткам пандэміі каранавіруса, але і пасля эпідэміі не сталі аднаўляць перавозак. Так, напрыклад, польскі ўрад матываваў абмежаванні магчымасцю таго, што Беларусь будзе выкарыстоўваць чыгуначныя зносіны для міграцыйнага ціску на Польшчу.
вс