Беларуская Служба

Неабходныя грошы на аперацыю Даніілу Гаркаваму, які змагаецца з анкалогіяй і перанёс сем аперацый, сабралі за суткі

25.04.2025 19:23
Данііл Гаркавы з лістапада 2020 года па сакавік 2025 года працаваў у камандзе Святланы Ціханоўскай.
Данііл Гаркавыкрыніца: акаўнт Данііла Гаркавага ў «Інстраграме»

Неабходныя грошы на аперацыю грамадскаму і палітычнаму дзеячу Даніілу Гаркаваму, які змагаецца з анкалогіяй і перанёс сем аперацый, сабралі за суткі. Учора Данііл Гаркавы падзяліўся з «Нашай Нівай» сумнай гісторыяй хваробы.

У мужчыны вельмі рэдкая злаякасная пухліна мяккіх тканак — дэрматафібрасаркома. У Беларусі яму доўгі час не маглі паставіць правільны дыягназ, што сур’ёзна паўплывала на яго далейшае жыццё. У 2010 годзе Даніілу зрабілі аперацыю ў Германіі, пасля чаго пачалася доўгая рэмісія. Але праз 14 гадоў хвароба вярнулася.

На аперацыю па выдаленні пухліны і трансплантацыю тканак, пасляаперацыйны дагляд і 12 дзён у стацыянары ды суму для шпіталю на непрадбачаныя выдаткі патрабавалася сабраць 6 тыс. 436 еўра. Для Данііла Гаркавага гэта непад’ёмная сума, таму ён звярнуўся па дапамогу і 24 красавіка BySol адкрыў для яго дабрачынны збор.

Менш чым за суткі грошы сабраныя. Разам з тым збор працягваецца.

Данііл Гаркавы з лістапада 2020 года па сакавік 2025 года працаваў у камандзе Святланы Ціханоўскай.

вс