Беларуская Служба

Албанія адмяніла бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі

25.04.2025 20:31
Бязвіз з Албаніяй у Беларусі дзейнічаў са снежня 2019 года. 
Албанія Jonathan Dennis/Shutterstock

Албанія адмяніла бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі. Рашэнне было прынятае па прапанове міністра па справах Еўропы і замежных спраў Албаніі.

Бязвіз з Албаніяй у Беларусі дзейнічаў са снежня 2019 года. Па звычайных пашпартах беларусы маглі знаходзіцца там да 30 дзён з даты ўезду. Летась у маі албанскі ўрад адмяніў бязвізавы ўезд па беларускіх дыпламатычных і службовых пашпартах.

вс