26 красавіка 1986 года адбыўся выбух на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС каля ўкраінскага горада Прыпяць.
На тэрыторыі Беларусі аселі больш за 70% радыенуклідаў. Цяпер забруджанымі лічацца прыкладна 12% тэрыторыі краіны, хаця вывад тэрыторый з зоны забруджанасці выклікае спрэчкі сярод навукоцаў.
Раней штогод 26 красавіка прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці праводзілі ў Мінску «Чарнобыльскі шлях» — гэта сацыяльная і палітычная акцыя, якая мусіла нагадаць пра трагедыю, дзеянне і бяздзеянне ўладаў.
Сёння каля Нацыянальнага музея тэхналогіі ў Варшаве адбудзецца мітынг-рэквіем (https://maps.app.goo.gl/BnLze2PqPjWfVKK38?g_st=atm ). Пачатак у 13:00.
вх