Беларуская Служба

Здароўе палітвязняў пагаршаецца, папярэджваюць праваабаронцы

20.05.2025 13:49
Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што прынамсі 77 палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах і калоніях, маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Некаторыя з гэтых людзей пакутуюць ад невылечных хвароб і ім засталося жыць усяго некалькі месяцаў.

Паводле звестак арганізацыі, зняволеныя пазбаўленыя доступу да належнай медыцынскай дапамогі, пакутуюць ад недаядання, недахопу свежага паветра і знаходзяцца пад пастаянным псіхалагічным ціскам.

Невылечна хворы Андрэй Войніч знаходзіцца ў выключна цяжкім стане. Ён пакутуе на дыябет і змагаецца са злаякаснай пухлінай. Сярод тых, хто мае патрэбу ў неадкладнай медыцынскай дапамозе, таксама Мікіта Залатароў, які пакутуе на эпілепсію, і Анджэй Пачобут, журналіст і актывіст Саюза палякаў Беларусі, які знаходзіцца ў зняволенні больш за 4 гады і мае праблемы з ціскам.

У апошнія месяцы некалькі чалавек памерлі неўзабаве пасля вызвалення з турмаў, дзе яны адбывалі пакаранне. Паводле звестак «Вясны», у беларускіх турмах можа знаходзіцца да 1200 палітычных зняволеных.

ІАR/вх