Беларуская Служба

Польшча ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Машэнскага

12.07.2025 11:42
Польскія ўлады ўнеслі кіраўніка групы кампаній SANTA Аляксандра Машэнскага ў нацыянальны санкцыйны спіс.
 .
Аляксандр Машэнскі.probusiness.io

На думку польскага боку, бізнесмен цесна звязаны з уладамі Беларусі, без згоды якіх ён »не мог развіваць свой рыбны бізнес«. Гэта стала адной з прычын увядзення персанальных санкцый у дачыненні да Аляксандра Машэнскага.

У прыватнасці, абмежаванні польскіх уладаў прадугледжваюць замарозку сродкаў і эканамічных рэсурсаў, якія належаць бізнесмену ў краіне ці кантраляваных ім. Абскардзіць рашэнне можна цягам 30 дзён.

Першае прадпрыемства групы кампаній SANTA было створана ў пачатку 1990-х. Аляксандр Машэнскі большую частку часу ўзначальваў групу кампаній. Сёння ў яе склад уваходзіць больш за 30 кампаній.

вх