Беларуская Служба

Беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць супрацоўнікі КДБ

02.10.2025 17:46
Званкі адбываюцца з польскага нумара тэлефона, на які зарэгістраваны акаўнт у WhatsApp.
Будынак КДБ у Мінску Shutterstock.com/kateafter

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць у WhatsApp супрацоўнікі беларускага КДБ – іх цікавіла, дзе жывуць актывісты і чым займаюцца. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Пры гэтым званкі адбываюцца з польскага нумара тэлефона, на які зарэгістраваны акаўнт у WhatsApp. Беларускія актывісты ўжо звярнуліся ў праваахоўныя структуры Польшчы.

вс