Старшыня Дзяржстандарта Беларусі Алена Маргунова паведаміла, што ўсе статутныя дакументы для заснавання новага камітэта ўжо адпрацаваны і ўзгоднены абодвума бакамі, піша «Sputnik Беларусь».
Паводле слоў кіраўніка ведамства, на фарміраванне неабходнага пакета дакументаў спатрэбілася менш як паўгода.
Наступнымі інстанцыямі, якія павінны разгледзець пытанне, стануць Савет міністраў Саюзнай Дзяржавы, потым яго абмяркуюць на бліжэйшым пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета (яно пройдзе ў студзені 2026 года ў Маскве).
Канчатковае рашэнне аб стварэнні Камітэта па стандартызацыі і якасці павінны прыняць кіраўнікі Беларусі і Расіі.
Адным з ключавых напрамкаў сумеснай работы застаецца стварэнне на базе нацыянальных стандартаў міждзяржаўных, якія будуць прыняты і дзейнічаць у рамках Саюзнай дзяржавы.
Шэраг праграм у гэтай галіне ўжо не толькі ўзгоднены і зацверджаны, але і перайшоў у стадыю практычнай рэалізацыі. У якасці прыкладу такога паспяховага супрацоўніцтва Алена Маргунова прывяла работу па стандартах у галіне дзіцячага харчавання.
вх