Беларуская Служба

У Беларусь збіраецца прыехаць Роберт Фіца

19.12.2025 08:15
Пра гэта паведаміў надзвычайны і паўнамоцны пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігач.
Прэм’ер Славакіі Роберт Фіца PAP/EPA/ALEXANDER KAZAKOV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

У гэты момант ідзе падрыхтоўка візіту ў Беларусь прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца. Пра гэта паведаміў надзвычайны і паўнамоцны пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігач, які запрошаны на пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Ёзэф Мігач адзначыў, што гэта будзе першы за апошнія гады візіт такога высокага ўзроўню са Славакіі ў Беларусь, дыпламат непасрэдна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы гэтай падзеі. 

Аднак дакладная дата візіту пакуль не акрэсленая і будзе вызначацца пасля кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.

эж