Выступаючы 18 снежня на Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка ў нейкі момант стаў апраўдвацца за сваю паездку на Блізкі Усход і выпадкова прызнаў паразу на выбарах у 2020 годзе, звярнула ўвагу nashaniva.com.
«Не паспеў паехаць на Блізкі Усход — [пішуць] грошы хавае. Чытаю — грошы хавае. Я думаю: ну навошта вы беларусаў за дурняў трымаеце?! Разумны чалавек задасць пытанне: «А як можна такія грошы схаваць?» Вось у нас Раман Галоўчанка — галоўны банкір. Як можна сёння схаваць грошы? Ды якія грошы!» — казаў Лукашэнка.
«Круцяць, верцяць… Яны [апаненты за мяжой] шукаюць, як насельніцтва адвесці ад гэтай праблемы, дзе яны прайгралі. І не думайце.
Нідзе вы больш не пераможаце. Мы зрабілі высновы з 2020 года. І мы вас будзем бамбіць, бамбіць у інфармацыйнай сферы, пакуль Эйсмант [кіраўнік БТ] жывы».
вх