Беларуская Служба

У Беларусі на 30% выраслі рахункі за камуналку

20.02.2026 13:54
Улады абяцалі ўтрымаць цэны на камунальныя паслугі, а яны ўсё адно падаражэлі на траціну.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Michal Jarmoluk from Pixabay/CC0

Жыхары Беларусі атрымалі рахункі за камуналку за студзень і абурыліся падаражэннем у параўнанні са снежнем, піша Радыё Свабода.

Найбольш сумы выраслі ў тых, каго дзяржава лічыць «дармаедамі», то бок «не занятымі ў эканоміцы». Прыкладамі падаражэння беларусы актыўна дзеляцца ў сацыяльных сетках. Паводле аднаго з такіх допісаў, уласніку кватэры, большай за 100 м², прыйдзецца заплаціць больш на 36% – каля 500 рублёў.

Найбольшы артыкул выдаткаў паводле гэтай квітанцыі – ацяпленне. Плату за яго вылічылі паводле поўных тарыфаў, бо дзяржава прызнала ўласніка «дармаедам».

Людзі, якія аплачваюць ацяпленне і гарачую ваду паводле льготных тарыфаў таксама скардзяцца на падаражэнне. У большасці квітанцыя за снежань павялічылася на 20–30 рублёў. Напрыклад, двухпакаёвая кватэра ў сталіцы: было 100 рублёў, стала 120. Для большых кватэраў цэны выраслі яшчэ больш, недзе на 50–80 рублёў.

Сярэдняе падаражэнне склала ад 15% да 50%.

Крыніца: Радыё Свабода/юл